viasna on patreon

Барысаў: Два ператрусы прайшло ў сябра Алескандра Малчанава

2011 2011-10-28T10:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/peratrus1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 27 кастрычніка, у Барысаве прайшлі яшчэ два ператрусы. У тры гадзіны ночы (пасля затрымання Аляксандра Малчанава) і ўвечары абшуквалі кватэру Андрэя Нікалаеўскага, сябра Аляксандра Малчанава.

Другі ператрус у Андрэя Нікалаеўскага скончыўся каля васьмі гадзін вечара. Міліцыя забрала пнеўматычны пісталет (на яго нашэнне і захоўванне спецыяльнага дазволу з праваахоўных органаў не патрабуецца). З Андрэя ўзялі тлумачальную з нагоды пісталета, больш нічога цікавасці ў міліцыі не выклікала.

Нікалаеўскі мае намер абскардзіць дзеянні міліцыі ў Барысаўскай пракуратуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства