viasna on patreon

Пракуратура зноў дэманструе бездапаможнасць

2011 2011-10-28T11:25:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lieuchankau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Васіль Леўчанкаў

Праваабаронца Васіль Леўчанкаў

Канчаткова пераканацца ў тым, што ў горадзе Орша немагчыма правядзенне ніякага масавага мерапрыемства дэмакратычнай грамадскасцю, дазваляе чарговы адказ пракуратуры праваабаронцам.

ПЦ "Вясна" ужо паведамляў, што яшчэ ў верасні Васіль Леўчанкаў і Васіль Бераснеў падалі заяўку на правядзенне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Тады міліцыя не падпісала з праваабаронцамі дагавор на ахову правапарадку, а гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікету менавіта па прычыне адсутнасці дагавора з міліцыяй. Пасля гэтага заяўнікі звярнуліся ў пракуратуру горада Оршы, адкуль атрымалі адказ, падпісаны памочнікам пракурора Д. Кубраковым. Сэнс адказу - звяртайцеся ў суд.

Палічыўшы такі адказ неабгрунтаваным, праваабаронцы абскардзілі яго пракурору г. Орша.

У адказе выконваючага абавязкі пракурора А.А. Корсакава паведамляецца, што пракуратура не можа прыняць меры рэагавання ў сувязі з тым, што міліцыя, хуткая дапамога і камунальныя службы, у адпаведнасці з Законам «Аб масавых мерапрыемствах», не абавязаны заключаць дамовы па абслугоўванню масавых мерапрыемстваў. У той жа час Аршанскі гарвыканкам устанавіў сваім рашэннем, што заключэнне падобных дагавораў з'яўляецца абавязковым.

Атрымліваецца, што з аднаго боку падпісваць такія дамовы службы не абавязаны, а з другога боку - без іх правесці пікет альбо мітынг проста немагчыма. Кола замкнулася.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства