Беларусь запрасіла камісара ААН па правах чалавека наведаць Мінск
https://spring96.org/be/news/46902
2011
2011-10-28T10:58:48+0300
2011-10-28T10:58:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Раней ён рабіў крытычныя заўвагі адносна сітуацыі ў Беларусі.
Зараз у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку працягвае працу 66-я сесія Генеральнай Асамблеі. Выступаючы перад яе ўдзельнікамі, прадстаўнік Беларусі Зоя Калантай заявіла, што ў правах чалавека не можа быць ніякай іерархіі. Яна таксама заклікала да роўнага падыходу да пытання захавання ўсіх катэгорый правоў чалавека, паведамляе БелТА.