viasna on patreon

На Віцебшчыне квітнее махлярства, а міліцыянты нічога не робяць

2011 2011-10-27T19:07:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/damashkievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Мікалай Дамашкевіч

Мікалай Дамашкевіч

Да такой высновы прыйшоў памочнік Прэзідэнта, галоўны інпектар па Віцебскай вобласці Мікалай Дамашкевіч. Ён прыязжаў на прыём грамадзянаў, і людзі распавялі яму пра свае марныя звароты ў міліцыю.

Паводле  Мікалая Дамашкевіча, у Віцебскай вобласці завялася цэлая серыя ашуканцаў, якія выманьваюць у грамадзян грошы. Людзі звяртаюцца ў праваахоўную сістэму, а яна бяздзейнічае, дэманструючы валакіту і бюракратызм. "Паглядзіце, палова пытанняў прыёму  тычыцца бяздзейнасці праваахоўных органаў, гэта махровыя бюракраты ў пагонах. Той адмяніў, той вярнуў, гэты прыпыніў", - канстатаваў Мікалай Дамашкевіч, падкрэсліўшы, што пытанні па заявах, звязаных з абаронай інтарэсаў грамадзян у некаторых выпадках не вырашаюцца гадамі. І вал гэтых пытанняў пастаянна расце, паведамляе  БЕЛТА.

На прыёме ў Мікалая Дамашкевіча пабывалі каля 30 жыхароў рэгіёну. На дзейнасць – а дакладней, бяздзейнасць супрацоўнікаў міліцыі прыйшлі скардзіцца тыя, хто ў органах МУС ужо вычарпаў усе магчымасці адшукаць справядліваць.

Ускосным сведчаннем таго, што міліцыя дрэнна робіць сваю справу, можна лічыць падвышэнне актыўнасці грамадзян, якія вымушаны самі змагацца супраць злачынцаў і правапарушальнікаў.

Віцебская абласная газета “Народнае слова” цытуе начальніка управы ўнутраных спраў аблвыканкаму Аляксандра Найдзенку, які распавёў пра тое, як звычайныя грамадзяне перасьледвалі злодзеяў або выкрывалі рабаўнікоў , не спадзеючыся на міліцыю: “Калі за ўвесь мінулы год пры садзейнічанні насельніцтва ў вобласці было раскрыта больш за 50 злачынстваў, то сёння столькі ж толькі за дзевяць месяцаў”.

“Дабраахвотных памочнікаў міліцыі” гэтая структура час ад часу збірае ва ўрачыстай абстаноўцы і дарыць падарункі – сувеніры, кветкі, іншым разам грашовыя прэміі. Але найлепш было б пазбавіць прэмій міліцыянтаў, якія не рупяцца, каб дапамагчы грамадзянам – так мяркуюць тыя, хто справядлівасці ў міліцыі не дамогся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства