viasna on patreon

Праваабаронцу Рамана Юргеля правакуюць

2011 2011-10-27T18:13:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zvanok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ноч з 26 на 27 кастрычніка была здзейснена правакацыя ў дачыненні да праваабаронца з Гародні Рамана Юргеля.

Прыблізна ў гадзіну ночы ў дзверы яго кватэры пазванілі. Калі Юргель запытаўся, хто там - жаночы голас яму адказаў, што здзейснены напад. Жанчына, не прадставіўшыся, заявіла, што яна супрацоўніца міліцыі і просіць адчыніць дзверы, каб праз хатні тэлефон выклікаць “своих ребят – сотрудников милиции, чтобы они разобрались”.

Раман Юргель не паверыў такому тлумачэнню і прапанаваў жанчыне пазваніць таксама ў дзверы іншых суседніх кватэраў. Пасля гэтага невядомая адразу знікла. У суседнія кватэры яна не званіла. Раман Юргель лічыць вельмі верагодным, што супраць яго была такім чынам здзейснена правакацыя з боку сілавых структураў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства