Затрыманьні на Кастрычніцкай плошчы становяцца больш жорсткімі
https://spring96.org/be/news/46844
2011
2011-10-26T20:37:55+0300
2011-10-26T20:37:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/20011.10.26.akcia.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Ленінскі РУУС Менска былі дастаўленыя чатыры ўдзельнікі чарговай акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая так і не пасьпела адбыцца на Кастрычніцкай плошчы сталіцы 26 кастрычніка.
Трох удзельнікаў акцыі Сяргея Лучкова, Мікіту Каваленку, Аляксандра Вялітчанку жорстка затрымалі на супрацьлеглым баку Кастрычніцкай плошчы, каля трыбун. Іх даставілі ў Ленінскі РАУС Мінска.
Асобна быў затрыманы прадпрымальнік Андрэй Кабанаў. Яго выпусьцілі з аддзялення міліцыі.
За чатыры дні штодзённых акцый, арганізаваных кампаніяй “Еўрапейская Беларусь” было затрымана каля 10 чалавек, восем з іх асуджана.