Суд аштрафаваў Івана Бедку на 40 базавых велічынь
https://spring96.org/be/news/46832
2011
2011-10-26T15:35:35+0300
2011-10-26T15:35:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bedka-sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння, 26 кастрычніка, у судзе Слонімскага раёна, адбыўся суд над кіраўніком слонімскай суполкі БХД Іванам Бедкам, які прымаў удзел у Народнымі сходзе.
Позву ў суд Іван Бедка атрымаў яшчэ на мінулым тыдні. Судзіць слонімскага актывіста павінна была суддзя Жанна Салавей, але яна катэгарычна адмовілася. Таму суд над “грамадскім парушальнікам” вёў суддзя Іван Ластоўскі. Сведкамі збоку абвінаваўцы выступалі загадчык ідэалагічнага аддзелу Слонімскага райвыканкама Ігар Лапікаў і супрацоўнік Слонімскага РАУС Уладзімір Ярашэвіч.
Пасля некалькіх перапынкаў суддзя Ластоўскі абвясціў прысуд: паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях Іван Бедка аштрафаваны на 40 базавых велічынь.