viasna on patreon

"Прайду па Паравознай, збочу на Цеплавозную ..." У Оршы з'явяцца новыя вуліцы

2011 2011-10-26T12:59:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vorsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутаты Аршанскага гарсавета прынялі на днях рашэнне № 99 "Аб назве вуліц у Оршы". У адпаведнасці з дакументам у горадзе на Дняпры з'явяцца вуліцы Паравозная, Цеплавозная, Электравозная.

Гэта не жарт. Тэкст рашэння апублікаваны ў дзяржаўнай "Аршанскай газеце". Як тлумачаць самі аўтары, яны зыходзілі з таго, што ў тым квартале размешчана садовае таварыства чыгуначнікаў, якім родныя па службе словы прыйдуцца па душы.

Незалежны бюлетэнь «Аршанскі веснік» жартуе, што калі дэпутаты гарсавета і далей працягнуць прытрымлівацца такой логікі, то ў садовым кааператыве лекараў у бліжэйшы час можна чакаць вуліц з назвамі Гастрытная, Радыкулітная і Язвавая. А ў садовым таварыстве міліцыянтаў арганічна будуць глядзецца Хуліганская, Разбойная, Грабежная. І ўжо зусім не хочацца думаць, як аршанскія дэпутаты могуць назваць вуліцы ў садовым таварыстве пахавальнага спецкамбіната.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства