20 чалавек былі затрыманыя 19 чэрвеня ўвечары ў Менску пры спробе правесьці флэш-моб на Чыгуначым вакзале ў падтрымку маладафронтаўцаў
Іншыя ўдзельнікі акцыі, каторыя адгукнуліся на інфармацыю аб мерапрыемстве, распаўсюджаную ў інтэрнэце, не разгубіліся і перанесьлі флэш-моб на станцыю “Інстытут культуры”.
“Моберы” сталі наўздоўж плятформы, трымаючы ў рукох бутэлькі і талеркі з надпісамі “Галадоўка”. Тым самым яны выказалі сваю салідарнасьць з 20-дзённай акцыяй пратэсу “Маладога Фронту”, якая была завершаная напярэдні. Людзі, каторыя ў гэты час вярталіся з лецішчаў на электрацыях, у большасьці сваёй станоўча ставіліся да ўдзельнікаў мерапрыемства: падыходзілі, цікавіліся мэтаю акцыі, выказвалі падтрымку, а самыя актыўныя “дачнікі” нават далучаліся пэрыядычна гукаючы “Жыве Беларусь!”.
Прадстаўнікі сілавых структураў на спантаннай акцыі, у якой удзельнічала каля 25 чалавек, заўважаныя не былі. Затрыманых актывістаў ля Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу праз гадзіну вызвалілі, паведаміла прэс-служба АГП.