viasna on patreon

Бабруйскія сябры АГП напісалі скаргі ў пракуратуру

2011 2011-10-25T14:22:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skarga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галіна Смірнова і Віктар Бузінаеў напісалі скаргі на дзеянні міліцыі ў пракуратуру. Нагадаем, што актывістка АГП была затрымана падчас збору подпісаў, а старшыня бабруйскай суполкі – на месцы правядзення Народнага схода. Віктар зараз чакае суда, дата якога пакуль не вызначана.

-У скарзе патлумачыў, што Народны сход быў праведзены па ўсіх патрабаваннях заканадаўства, - паведаміў Віктар Бузінаеў. – Прашу абласную пракуратуру разабрацца ў дзеяннях міліцыянтаў, якія нас затрымлівалі і сцвярджалі, што мы парушылі закон аб масавых мерапрыемствах.

Галіна Смірнова напісала дзве скаргі: у гарадскую і абласную пракуратуры.

-У Магілёўскую пракуратуру накірую скаргу на афіцыйнае папярэджанне, якое атрымала напярэдадні правядзення схода. У гарадскую – на дзеянні міліцыянта, які прыйшоў да мяне дахаты калі была на бальнічным, і дапытваў. Я тады вельмі дрэнна сябе адчувала. Але гэта не перашкодзіла яму мучыць мяне сваімі дзіўнымі пытаннямі. Пратакол капітана міліцыі, дарэчы, быў вельмі непісьменна складзены. Я гэта адразу заўважыла, паказала яго юрыстам, яны з гэтай паперы пасмяяліся. Да даго ж допыт Аляксей Ганчароў праводзіў без сведак, парушэнняў шмат. Тым не менш, упэўненая, што мяне будуць судзіць, бо пратакол быў складзены на адміністратыўнае парушэнне, - мяркуе актывістка АГП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства