viasna on patreon

Намесніка старшыні АГП Льва Марголіна затрымалі на мяжы

2011 2011-10-25T14:08:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння раніцай яго спынілі на мяжы з Літвой і паведамілі пра неабходнасць прыпыніць аўтамабіль і прайсці асабісты дагляд.

18 кастрычніка на пераходзе “Каменны Лог” гэткі ж асабісты дагляд мусіла прайсці старшыня выканкама Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аксана Крышчановіч.

Як мяркуюць прыхільнікі АГП, сённяшняя падзея — чарговае сведчанне існавання "чорных спісаў" палітычна нядобранадзейных грамадзян краіны. Менавіта іх так старанна правяраюць на мяжы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства