У Кастрычніцкім райаддзел Віцебску міліцыя дапытала моладзевых актывістаў у якасьці сьведкаў па крымінальнай справе
https://spring96.org/be/news/4678
2006
2006-06-21T10:00:00+0300
2006-06-21T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19 чэрвеня ў Віцебску адразу пасьля абвяшчэньня прысудаў моладзевым актывістам іх даставілі ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі. Крысьціну Шацікаву, Івана Бурыкіна, Сяргея Шабанава, Дзяніса Дзянісава і Яўгена Бабковіча дапыталі ў якасьці сьведкаў па крымінальнай справе, заведзенай у сувязі з дзейнасьцю незарэгістраванай арганізацыі. Акалічнасьці справы актывістам не тлумачылі, але нібыта яна ўзбуджаная са стварэньнем новай грамадзкай ініцыятывы “Бунт”. Пасьля допыту затрыманых адпусьцілі.