viasna on patreon

Затрыманні ў Барысаве

2011 2011-10-25T11:55:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

25 кастрычніка ад 8-й гадзіны раніцы ў Барысаве працягваюць свой страйк працаўнікі спэцаўтагаспадаркі – транспартнай арганізацыі, якая адказвае за вываз сьмецьця, а таксама "Зелянбуда". Працаўнікі абодвух падразьдзяленьняў УП "Жыльлё" патрабуюць падвышэньня заробку.

11.00 Грамадзкі актывіст Міхаіл Васільеў пацьвердзіў, што міліцыя затрымала журналіста сайта ex-Press.by Аляксандра Зянькова. Інспэктар ДАІ спыніў аўтамабіль Зянькова на Цэнтральнай плошчы Барысава. Да гэтага карэспандэнт фатаграфаваў плошчу з салёну свайго аўто.

10.50 У Барысаве на вытворча-гаспадачай базе УП "Жыльлё", што на вуліцы Ватуціна, працягваецца страйк працаўнікоў "Спэцаўтабазы" і "Зелянбуда". Да страйкоўцаў у суправаджэньні двух маёраў міліцыі падышоў дырэктар УП "Жыльлё" Мікалай Шархун. Акрамя яго, на тэрыторыі зьявіліся й прадстаўнікі Барысаўскага райвыканкаму й супрацоўнік камітэту Дзяржкантролю.

Цяпер частка ўдзельнікаў страйку і чыноўнікі, якія прыехалі, вядуць перамовы.Тыя, каму не хапіла месца ў памяшканьні, чакаюць вынікаў на вуліцы. Да працы ніхто з шараговых працаўнікоў яшчэ не прыступаў.

Напярэдадні са страйкоўцамі сустракаўся дырэктар УП "Жыльлё" Мікалай Шархун. Аднак яму не ўдалося пераканаць працаўнікоў, што адміністрацыя павялічыць заробак на 20 %. Людзі заявілі, што гэтага мала, бо зараз максымум, што можна атрымаць за месяц цяжкай працы – 1,7 мільёны рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства