Максіма Вінярскага асудзілі за акцыю салідарнасьці на 10 сутак
https://spring96.org/be/news/46775
2011
2011-10-25T11:50:17+0300
2011-10-25T11:50:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/viniarski.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З памяшкання суду Цэнтральнага раёна Менска, дзе праходзіць разгляд адміністратыўнай справы затрыманага пад час акцыі салідарнасьці 24 кастрычніка Максіма Вінярскага выдалілі ўсіх грамадзян. І толькі пасьля настойлівых патрабаванняў праваабаронцаў і сяброў затрыманага, быў атрыманы дазвол прысутнічаць на судзе.
Суд пачаўся са спазненнем, паколькі адвакат Вінярскага запрасіў час, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы. Суддзя - Валерый Есьман.
Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" вінавацяць ў парушэнні часткі 3 артыкула 23.34. КаАП РБ (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, здзейсненыя паўторна на працягу года).
Ён пакараны арыштам на 10 сутак.