Барысаў: страйк спынены, абяцаюць павышэння зарплаты
https://spring96.org/be/news/46774
2011
2011-10-25T11:19:00+0300
2011-10-25T11:19:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/narodny-shod.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Барысаве страйк камунальнікаў скончыўся каля адзінаццаці гадзін раніцы ў аўторак. Такім чынам, працягваўся ён трохі больш за адзін працоўны дзень.
«Нам абяцалі, што ўжо за кастрычнік мы атрымаем зарплату больш на дваццаць працэнтаў, - распавядаюць пратэстоўцы. - І павышацца на 20 працэнтаў заробак будзе штомесяц. Акрамя таго, нам дадуць яшчэ па 500 тысяч «на пакупку агародніны». Аказваецца, нам, як і бюджэтнікам належыць іх атрымаць».
У адзінаццаць раніцы работнікі спецаўтагаспадаркі і “Зелянбуда” прыступілі да працы.