viasna on patreon

У Магілёўскай вобласці за кожным “цяжкім” падлеткам замацаваны сябра БРСМ

2011 2011-10-25T10:17:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brsm1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскай вобласці за кожным падлеткам, які знаходзіцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых, замацоўваюцца здатныя паўплываць на яго паводзіны члены ГА “БРСМ”. Пра гэта паведаміў падчас відэаканферэнцыі, якая адбылася ў Магілёве ў Цэнтры гарадскіх інфармацыйных сістэм, намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама  Аляксандр Петрусевіч. На яго думку, станоўчы эфект ад гэтай працы ёсць.

Усяго ж на ўліку ў інспекцыях па справах непаўнагадовых у Магілёўскай вобласці знаходзіцца  1859 правапарушальнікаў, у Магілёве – 480. Як адзначыў Аляксандр Петрусевіч, на працягу апошніх шасці гадоў узровень падлеткавай злачыннасці на тэрыторыі Магілёўскай вобласці няўхільна зніжаецца, па выніках за восем месяцаў бягучага года ён знізіўся на 17,8 %, з 349 да 287 злачынстваў. Асноўныя злачынствы, якія падлеткі ажыццяўляюць найбольш часта, гэта крадзяжы, якіх у бягучым годзе яны здзейснілі ў вобласці 193.

Знізілася ў Магілёўскай вобласці і колькасць злачынстваў, якія ўчыняліся супраць непаўнагадовых, за восем месяцаў бягучага года пацярпелымі прызнаныя 588 непоўнагадовых, у мінулым жа годзе за аналагічны перыяд  такіх выпадкаў было 690. Асноўная колькасць – 499 - прызнаная пацярпелымі па крымінальных справах, звязаных з ухіленнем іх бацькоў ад уплаты аліментаў альбо пакрыццём дзяржаўных расходаў, у адпаведнасці з патрабаваннямі  Дэкрэта № 18 “Аб дзяржаўнай абароне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні”.  Як адзначыў Аляксандр Петрусевіч, ёсць у Магілёўскай вобласці і выпадкі, калі дзеці прызнаюцца пацярпелымі ў выніку здзяйснення і больш цяжкіх злачынстваў, такіх, як згвалтаванне, катаванне і г. д.

Горш складаюцца справы ў Магілёўскай вобласці з папярэджаннем адміністрацыйных правапарушэнняў з боку непаўнагадовых. У прыватнасці, за парушэнне антыалкагольнага заканадаўства ў вобласці прыцягнута к адміністрацыйнай адказнасці 1034 падлеткі, што на 20 % больш, чым за аналагічны перыяд  мінулага года. У кожным другім выпадку выяўляюцца і прыцягваюцца да адказнасці дарослыя асобы, якія віноўныя ў іх спайванні. Так, за ўцягненне ў антыграмадскія паводзіны ў гэтым годзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 552 дарослыя. Акрамя гэтага, за рэлізацыю спіртных напояў непаўнагадовым было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 105 работнікаў гандлю.

Між тым, далёка не ўсе жыхары Магілёўшчыны падзяляюць думку, што стан спраў з прафілактыкай падлеткавай злачыннасці ў Магілёўскай вобласці няўхільна паляпшаецца. Падчас відэаканфрэнцыі адзін з жыхароў вобласці выказаў сваё ўражанне аб тым, што за магілёўскімі падлеткамі наогул ніякага кантролю не ажыццяўляецца. Многія іншыя адзначалі той факт, што апошнім часам значна павялічылася колькасць непаўнагадовых, якія злоўжываюць алкаголем .

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства