Да панядзелка на вуліцах Оршы правіселі партрэты палітвязняў
https://spring96.org/be/news/46749
2011
2011-10-24T17:54:27+0300
2011-10-24T17:54:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/orsha-palit-1.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты Аршанскай арганізацыі БХД у канцы мінулага тыдня расклеілі на рэкламных тумбах і шчытах у цэнтры Оршы некалькі дзесяткаў партрэтаў палітвязняў - Паўла Севярынца, Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнкі, Зміцера Дашкевіча, Мікалая Статкевіча.
Як растлумачыў аршанскі каардынатар БХД Яўген Анішчанка, гэтая акцыя ставіла перад сабой мэту прыцягнуць увагу жыхароў Оршы да праблемы існавання палітычных зняволеных у нашай краіне, а таксама прадэманстраваць, што ў Беларусі ёсць людзі і арганізацыі, якіх гэтая праблема не пакідае абыякавай.
Плакаты з партрэтамі правіселі ў горадзе да раніцы панядзелка.