viasna on patreon

18 чэрвеня начальнік Кастрычніцкага РАУС Віцебска Аляксей Шаховіч пастанавіў спагнаць з віцебскага журналіста Сержука Серабро 16 тыс. рублёў штрафу па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 156 КаАП)

2006 2006-06-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Карэспандэнт быў сведкам акцыі ўзняцця бел-чырвона-белага сцягу на асвятляльнай вежы ў цэнтры горада і рабіў адтуль фотарэпартаж. Усе фотаздымкі з акцыі і некаторыя папярэднія напрацоўкі фатографа міліцыянты сцерлі.

Як распавёў прэс-службе БАЖ С. Серабро, пад час акцыі да яго падышлі два міліцыянты і спыталіся, што ён тут робіць. Журналіст паказаў пасведчанне пазаштатнага карэспандэнта газеты "Витебский курьер" і адказаў, што выконвае свае прафесійныя абавязкі. Ахоўнікі парадку спачатку пераконвалі яго адысці ўбок "паразмаўляць", але журналіст адмовіўся, сказаўшы, што яму трэба працаваць. Пасля перамоваў з начальствам міліцыянты заявілі, што затрымліваюць яго, пасадзілі ў машыну і павезлі ў РАУС. Там у журналіста апісалі рэчы (у тым ліку і фотаапарат), потым распытвалі, што ён бачыў пад час акцыі, а пасля прад'явілі пратакол, у якім было напісана, што ён перашкаджаў працы аператыўна-следчай групы, пагражаў міліцыі, гучна крычаў і махаў рукамі. С. Серабро напісаў, што не згодны з выстаўленымі яму абвінавачаннямі.
Паводле арт. 156 КаАП, разглядаць гэтую справу мог як суд, гэтак і начальнік РАУС. Паколькі да судовага разбору журналісту давялося б чакаць у следчым ізалятары, журналіст пагадзіўся, каб яго справу разглядала міліцэйскае кіраўніцтва.
Калі рашэнне было прынята і журналіста выпусцілі на волю, высветлілася, што з памяці фотаапарата былі сцертыя ўсе здымкі не толькі з гэтай акцыі, але і з некаторых папярэдніх імпрэзаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства