viasna on patreon

Хто чытае ў Шклоўскай калоніі свабодную прэсу?

2011 2011-10-24T11:53:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1gazety_nv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадская актывістка кампаніі “Наш дом” Крысціна Шацікава спрабуе даведацца ў начальніка калоніі спадара Ярмаліцкага, куды падзеліся газеты і часопісы, на якія былі падпісаныя выпушчаныя са Шклоўскай выпраўленчай калоніі №17 палітвязні.

“Падчас знаходжання палітвязняў у гэтай установе мы падпісалі іх усіх на незалежныя беларускія газеты і часопісы. Пасля таго, як яны ўсе былі выпушчаны са Шклоўскай калоніі, за выключэннем экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча, я паспрабавала даведацца, чаму падпіска працягваецца, а выпушчаныя актывісты не атрымліваюць выданні на волі” , - гаворыць Крысціна Шацікава.

Актывістка адзначае, што з пісьмовага адказу начальніка Шклоўскай калоніі вынікае, што дзеля таго, каб газеты і часопісы пачалі даходзіць да адрасатаў (выпушчаных на волю палітвязняў) кожнаму з іх неабходна напісаць заяву на імя начальніка калоніі аб пераадрасацыі прэсы па месцу жыхарства.

“У мяне няма ніякага жадання забяспечваць адміністрацыю калоніі незалежнай прэсай. Я пыталася ў начальніка калоніі, ці можна зрабіць так, каб гэтыя газеты і часопісы атрымлівалі іншыя зняволеныя. На гэта ён мне не даў адказу. Я таксама пыталася ў спадара Ярмаліцкага, ці можна перадаваць зняволеным абутак на натуральным мяху – таксама не атрымала адказу. Нічога ён мне не адказаў пра наяўнасць нарматыўнага акту, па якому вызначаюць, падлягае ліст знішчэнню, ці не, бо адпраўшчык, не ведаючы гэтага, чакае адказу. Ні на адно з гэтых пытанняў начальнік калоніі мне не адказаў”, - працягвае Крысціна Шацікава.

Крысціна адзначае, што з гэтай нагоды збіраецца пісаць скаргі ў Дэпартамент выканання пакаранняў па Магілёву і Магілёўскай вобласці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства