Суды над затрыманымі ў Менску ўдзельнікамі акцыі салідарнасці праходзяць у закрытым рэжыме (аднаўляецца)
https://spring96.org/be/news/46718
2011
2011-10-24T11:26:30+0300
2011-10-24T11:26:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаліся суды над затрыманымі 21 кастрычніка трыма ўдзельнікамі акцыі салідарнасці. Дагэтуль вядомыя толькі два прозвішчы. Гэта Аляксандр Валанцэвіч і Сяргей Чаравяк з Салігорску. Справу Валанцэвіча разглядаў суддзя Хадановіч. Ён пакараў актывіста на 7 сутак арышту. Чаравяк атрымаў 5 сутак.
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” праз мегафон заклікаў удзельнікаў сабрацца на наступную акцыю на Кастрычніцкай плошчы 24 кастрычніка. Праз некалькі секундаў пасля пачатку прамовы Валанцэвіча затрымалі і зацягнулі ў мікрааўтобус. Выходныяён правёў і Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пратэстуючы супраць незаконнага ўтрымання пад вартай у ізалятары актывіст абвясціў галадоўку.