Рыгор Лук’янчук здолеў ухіліцца ад прымусовай дактыласкапіі
Гісторыя пра ўпартую адмову рабочага чыгункі Рыгор Лук’янчук з вёскі Мельнікі Маларцкага раёну праходзіць прымусовую дактыласкапію цягнецца яшчэ з вясны. У красавіку на яго нават быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за гэта па артыкуле 23.4 КаАП - непадпарадкаванне законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы. Справа дайшла да суда, але там была зацягнута (пратакол вернуты на дапрацоўку) і так нічым не скончылася.
На мінулым тыдні з той жа прычыны – з патрабаваннем здаць адбіткі пальцаў дадому да Лук’янчука прыйшоў участковы з позвай аб з’яўленні ў Маларыцкі РАУС. Участковы папярэдзіў, што калі ён не з’явіцца, то будзе адказваць праз суд. На гэта ўпарты вясковец радасна адзначыў, што ён не збіраецца нікога забіваць, тым больш, што праз 2 дні яму 50, і па закону ён вызваляецца ад дактыласкапіі.
Так што ад прымусовай дактыласкапіі Рыгора Лук’янчука выратаваў 50-гадовы юбілей.