viasna on patreon

Віктара Мезяка зноў выклікаюць у міліцыю

2011 2011-10-20T17:02:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/meziak-viktar.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 20 кастрычніка, стала вядома, што старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода ў Баранавічах Віктара Мезяка зноў выклікаюць у гарадскую міліцыю. Яму патэлефанаваў на мабільны тэлефон супрацоўнік ГАУС і запрасіў на размову 21 кастрычніка а 14 гадзіне.

Раней мы паведамлялі, што Віктар Мезяк 30 верасня быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ва Усходнім мікрараёне, калі расклейваў улёткі з інфармацыяй аб правядзенні Народнага сходу ў Баранавічах 8 кастрычніка. На грамадскага актывіста тады быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП “Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства”.

11 кастрычніка Віктар Мезяк таксама быў выкліканы па тэлефоне ў гарадскую міліцыю. Каля 2-х гадзінаў супрацоўнікі міліцыі апытвалі грамадскага актывіста па справе арганізацыі і правядзення ў Баранавічах 8 кастрычніка Народнага схода. Затым міліцыянеры адвезлі яго ў гарадскі суд для разгляду ранейшай справы, па якой Віктар Мезяк абвінавачваўся ў расклеіванні ўлётак. Суддзя Аксана Сарахман за некалькі хвілінаў прызнала Віктара Мезяка вінаватым ў адміністрацыйным правапарушэнні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства