viasna on patreon

Аршанскія ўлады не выконваюць заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны

2011 2011-10-20T14:54:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-kliashtar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такая выснова вынікае з матэрыялаў праверкі, праведзенай пракуратурай Віцебскай вобласці.

У прыватнасці, у горадзе Орша выяўлены факт адсутнасці ахоўных дошак на 4-х аб'ектах, уключаных у спіс помнікаў архітэктуры. У Аршанскім раёне да гэтага часу не распрацавана праектная дакументацыя для ахоўных зон аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Асабліва насцярожвае той факт, што большасць аналагічных парушэнняў ўжо было выяўлена папярэдняй праверкай год таму. Аднак за мінулы перыяд не было зроблена роўна нічога для выпраўлення недахопаў.

Паказальная ў гэтым плане гісторыя жылога будынка манастыра базыльянаў - помніка архітэктуры канца 18-пачатку 19-га стагоддзяў. Будынак знаходзіцца ў жаласным стане і паступова руйнуецца. Нягледзячы на ​​тое, што яго ўласнік - праваслаўная царква - яшчэ вясной 2010 года атрымала прадпісанне выканаць рэстаўрацыйныя работы да снежня 2010-га, справа з мёртвай кропкі не зрушылася. Чарговае прадпісанне патрабуе выканаць рэстаўрацыйныя работы да снежня 2011г. І зноў у адказ мёртвая цішыня. Чакаюць наступнага прадпісання да снежня 2012 года.

Атрымліваецца, што бюракратычная машына гадамі працуе ўхаластую. Тым часам помнікаў гісторыі і культуры застаецца ўсё менш.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства