viasna on patreon

Сёння будзе разглядацца адміністратыўная справа Валянціна Стэфановіча

2011 2011-10-19T11:16:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ministerstva_pa_padatkah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” атрымаў позву з Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Партызанскага раёна Менска. Праваабаронцу выклікаюць на 14:00 гадзін 19 кастрычніка да намесніка начальніка аддзела Кутнік Алены Юр’еўны для ўдзелу ў адміністратыўным працэсе.  

“Вынікам гэтага працэсу можа стаць накладанне адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе штрафу за ўхіленне ад падаткаабкладання”, - адзначае Валянцін Стэфановіч і дадае, што абавязкова будзе гэта абскарджваць.  

У апавяшчэнні ўказваецца, што праваабаронца можа быць падвергнуты адміністратыўнаму затрыманню ці іншым мерам адказнасці, калі не з’явіцца ў інспекцыю без паважлівых прычынаў.

Нагадаем, што падатковая інспекцыя Партызанскага раёна Менска мае намер спагнаць з Валянціна Стэфановіча 31 мільён 500 тысяч рублёў нібыта ўтоенага падатку, а таксама 6 мільёнаў рублёў пені. Ён заявіў, што нязгодны з выстаўленымі прэтэнзіямі Міністэрства па падатках і зборах, і тлумачыць пераслед з боку ўладаў палітычнымі матывамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства