Савет Рэспублікі разгледзіць адыёзныя змены ў заканадаўства
Сумнавядомыя заканадаўчыя акты Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь, Праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь” і патрапілі ў парадак дня сёмай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Звесткі
пра гэта ўтрымліваюцца ў Пастанове прэзідыўма Савета Рэспублікі №722 ад 17
кастрычніка 2011 года. Чарговае паседжанне сесіі павінна адбыцца 21
кастрычніка. Закону “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у закон РБ “Аб органах
дзяржаўнай бяспекі РБ” у парадку дня сесіі
няма.
Між тым, паводле слоў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Уладзіміра
Маёрава, 17 кастрычніка народныя абраннікі вярнуліся са сваіх выбарчых акругаў,
і з гэтага дня пачынаецца іх праца ў парламенце. Магчыма, сёння стане вядома, калі дэпутаты разгледзяць праект закона аб
спецслужбах,
паведамляе “Еўрарадыё”.