viasna on patreon

Баранавічы: праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці наведалі Статкевіча-старэйшага

2011 2011-10-18T10:41:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkev-backa.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 кастрычніка баранавіцкія праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці наведалі 84-гадовага Віктара Паўлавіча Статкевіча. Ён распавёў гасцям пра свае ўражанні ад сустрэчы з сынам Мікалаем Статкевічам, які адбывае 6-цігадовае зняволенне ў Шклоўскай калоніі.

Старшыня Баранавіцкай гарадской Рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца адзначыў, што яны наведалі Віктара Паўлавіча, каб не толькі даведацца пра стан Мікалая Статкевіча ў турме, а, найперш -- узняць маральны настрой самога Статкевіча-старэйшага.

– Ён прыехаў са Шклоўскай калоніі вельмі засмучаны і быў моцна растроены з-за таго, што сын Мікалай пахудзеў і выглядаў не зусім добра. А яшчэ больш цяжка было глядзець бацьку на прыпухлую руку Мікалая і ведаць, што ён па-ранейшаму працуе на лесапільні яшчэ і з паламанаю рабрынаю. Таму, прыехаўшы да дому, дзед амаль цэлую ноч праплакаў, – падкрэсліў Віктар Сырыца. Ён дадаў, што праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці рабілі ўсё магчымае, каб пераканаць Статкевіча-старэйшага, што сустрэча з сынам на свабодзе абавязкова будзе хуткім часам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства