“Гавары праўду" судзіцца зь Міністэрствам юстыцыі
18 кастрычніка Вярхоўны суд пачне разглядаць пазоў кампаніі
"Гавары праўду" супраць Міністэрства юстыцыі.
"Гавары праўду" аспрэчвае рашэньне Мін'юсту не рэгістраваць
арганізацыю.
Раней прадстаўнік ГП Сяргей Вазьняк у інтэрвію "Свабодзе" заяўляў,
што Мін'юст ня меў законных падставаў не рэгістраваць арганізацыю: "Мы
знайшлі юрыдычны адрас для арганізацыі, прадставілі гарантыйны ліст уласьніка,
што той гатовы нам даць памяшканьне. А Мін'юст палічыў, што акрамя гарантыйнага
ліста, мы павінныя прадставіць яшчэ стос дакумэнтаў . Але ў законе не пісана
пра гэта. У законе напісана, што прадстаўляецца дакумэнт. Там нават у адзіным
ліку напісана – "дакумэнт, які пацьвярджае наяўнасьць юрыдычнай
адрэсы". І мы лічым, што гарантыйны ліст зьяўляцца такім дакумэнтам. Яны
напісалі ў сваім рашэньні, што гэты недахоп немагчыма выправіць. Гэта поўная
лухта, бо такую хібу лёгка выправіць”.
Міністэрства юстыцыі адмовілася рэгістраваць кампанію "Гавары праўду"
сёлета ў жніўні.