У Баранавічах за Народны сход аштрафавана Анжаліка Камбалава
У судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна была разгледжана адміністрацыйная справа аднаго з сябраў аргкамітэта па падрыхтоўцы Народнага сходу Анжалікі Камбалавай. Яе абвінавацілі ў парушэнні арт. 23.34 КаАП – парушэнні пры арганізацыі і правядзенні масавага мерапрыемства. Жанчына раздавала ля аднаго з мерапрыемстваў улёткі-запрашэнні на Народны сход.
Суддзя Васіль Петрыеў пакараў Камбалаву штрафам у памеры 10 базавых велічынь, што складае 350 тысячаў рублёў. Актывістка не прызнала сваю віну. Яна лічыць рашэнне суда незаконным і несправядлівым.
Па словах Камбалавай, суддзя Петрыеў не звярнуў увагу на прынесены ёю Закон аб народных сходах, не задаволіў іншыя хадайніцтвы: выступ сябраў аргкамітэту і праваабаронцаў.
Анжаліка Камбалава ўжо чацвёрты актывіст у горадзе Баранавічы, пакараны за падрыхтоўку Народнага сходу.