viasna on patreon

Праваабаронцу Віктару Сазонаву не даюць пастанову суда

2011 2011-10-17T12:37:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonau_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў

Праваабаронца Віктар Сазонаў

 Гарадзенскаму праваабаронцу Віктару Сазонаву, якому вынесены штраф за інфармацыйную акцыю ў падтрымку палітзняволенага Алеся Бяляцкага, не даюць на рукі афіцыйную копію рашэння суда. Адпаведную заяву на тое, каб яму выдалі такі дакумент, Віктар Сазонаў напісаў яшчэ 10 кастрычніка, у дзень вынясення рашэння. Тады правабаронцу пастанову суда не далі, але абяцалі прадставіць паперу цягам пяці дзён. Неаднаразовыя тэлефанавані Сазонава ў суд нічога не далі. А між тым, неўзабаве сканчаецца тэрмін абскарджання рашэння суду Ленінскага раёну.

 Нагадаем, што Віктар Сазонаў быў затрыманы 23 жніўня падчас раздачы жыхарам гораду над Нёманам адмысловых бюлетэняў і ўлётак пра ўтрыманне за кратамі лідара праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага. У той жа дзень у працоўным памяшканні Сазонава быў праведзены ператрус, забраныя два сістэмныя блокі кампутараў, майкі з выявай Бяляцкага, розныя інфармацыйныя выданні, праваабарончая літаратура. Пазней быў складзены пратакол нібыта за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі. 10 кастрычніка суддзя Ксенія Стасюкевіч пакарала праваабаронцу штрафам у 21 базавую велічыню.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства