viasna on patreon

Рыгору Грыку зноў адмоўлена ў пікеце

2011 2011-10-17T10:34:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкаму грамадскаму актывісту Рыгору Грыку гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікету "За жыццё без хлусні і падману”, нягледзячы на выкананне ўсіх умоў, якія патрабуе гарвыканкам для дазволу. Адмова падпісана намеснікам старшыні гарвыканкама Дзмітрыем Касцюкевічам. Прычынай адмовы паслужыла, на думку чыноўнікаў, тое, што  мэта пікету - пратэст супраць росту цэнаў і ўсеагульна збяднення народа – не адпавядае рэчаіснасці. У адмове пішацца, што збяднення народа няма, паколькі заробак за студзень-жнівень вырас на 40 %, пенсіі таксама перавышаюць амаль у 2 разы пражытковы мінімум.

Але, на думку Грыка,  не мэта пікету неабгрунтаваная, а адказ чыноўнікаў. 

Актывіст планаваў правесці пікет 23 кастрычніка. 

-          Гэта ўжо пятая неабгрунтаваная адмова запар,- гаворыць актывіст.

Адмову гарвыканкама Рыгор Грык будзе абскарджваць у судзе і пракуратуры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства