Брэст: удзельніку “маўклівай” акцыі загадваюць сплаціць нуль рублёў (дакумент)
https://spring96.org/be/news/46542
2011
2011-10-17T10:22:54+0300
2011-10-17T10:22:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mauklivypratest.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жыхар Брэста Яўген Фельдман атрымаў пастанову ад судовага выканаўцы суду Маскоўскага раёна гэтага горада, у якой гаворыцца пра неабходнасць сплаціць на карысць гарадскога фінансавага аддзела …нуль беларускіх рублёў.
Як паведаміў сам Фельдман, яго затрымалі падчас адной з
“маўклівых” акцый пратэсту напрыканцы чэрвеня і пакаралі адміністратыўным
штрафам памерам 175 тысяч рублёў. Гэты штраф ён спраціў яшчэ 1 кастрычніка і
таму быў вельмі здзіўлены, калі прыйшоў гэты ліст ад судовага выканаўцы.
Яўген Фельдман жартуе, што магчыма такім чынам на дзеяннях судовых выканаўцаў
адбіваецца эканамічны крызіс і зараз яны выстаўляюць іншыя памеры штрафу, тым
каго раней пакаралі ў судзе.