Жодзінцам прыйшоў адказ з нагоды парушэння правоў Дашкевіча
У
Жодзіне не менш за дзесяць чалавек адгукнуліся на заклік журналіста Анджэя
Пачобута напісаць скаргу ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС аб парушэнні
правоў зняволенага лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча. Першы адказ ужо
атрыманы.
Першы намеснік начальніка ДВП С. І. Працэнка паведамляе: «Ваш зварот, які
паступіў 2011/10/03 (заўважым, адказ прыйшоў на працягу дзесяці дзён) у
Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь у інтарэсах асуджанага
Дашкевіча Д.У., пакінуты без разгляду па сутнасці справы ».
Далей тлумачыцца, што звярнуцца з скаргай на дрэннае ўтрыманне ў калоніі можа
альбо асабіста Дашкевіч (указана - ад яго такіх скаргаў не паступала), альбо
адпраўнік ліста асабіста. Рэзюмэ ад С.І. Працэнкі такое: «... калі асуджаны
Дашкевіч Д.У. лічыць, што яго правы парушаныя, ён можа звярнуцца ва
ўстаноўленым парадку ў кампетэнтныя органы. Пры нязгодзе з рашэннем, прынятым
па звароту, Вы маеце права яго абскардзіць ва ўстаноўленым заканадаўчым парадку
».
У гэтай сітуацыі абнадзейвае толькі адно: у самым лісце ўказана імя і адрас
адпраўніка, акрамя таго, яно падпісана шарыкавай ручкай. Гэта значыць, усё ж
адказы пасылаюцца не «пад капірку».