Віцэ-прэзідэнт Бундэстага прымае апеку над Алесем Бяляцкім
Катрын Герынг-Экард, віцэ-прэзідэнт Бундэстага Германіі, афіцыйна абвесціла аб сваім удзеле ў праграме апякунства над беларускімі палітвязнямі. Спадарыня Герынг-Экард ўзяла апеку над старшынём ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім.
“Як і беларускія, а таксамаміжнародныя праваабарончыя арганізацыі, я мяркую, што яго ўтрыманне пад вартай з'яўляецца палітычна матываваным і мае намер перашкодзіць яго законнай дзейнасцю ў якасці праваабаронцы. Вось ужо больш за два месяцы Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў вязніцы, а ў цяперашні час яму не дазваляецца пісаць і атрымліваць лісты. Таму я лічу Алеся Бяляцкага вязнем сумлення прэзідэнта Лукашэнкі і заклікаю да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і гарантыі абароны яго жыццю і фізічнаму стану”,- заявіла Катрын Герынг-Экард.