viasna on patreon

Магілёўскія дэпутаты не маюць паўнамоцтваў, каб зрабіць бясплатны праезд студэнтам

2011 2011-10-13T12:22:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі

Аляксей Паўлоўскі

Такі адказ атрымаў актывіст кампаніі “Гавары праўду”! Аляксей Паўлоўскі за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Ігара Шардыкі.

У аказе гаворыцца, што паводле закону “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” у кампетэнцыю Саветаў базавага ўзроўня, да якога адносіцца Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў, не ўваходзяць паўнамоцтвы па прадастаўленні дадатковых мераў сацыяльнай падтрымкі і льготаў разнастайным катэгорыям грамадзян.

Такімі паўнамоцтвамі надзелены Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў, які ўжо прыняў рашэнне аб увядзенні бясплатнага праезда школьнікам і навучэнцэм , якія атрымліваюць спецыяльную адукацыю.

“Гэты адказ ні што іншае як банальнае адпіска нашых магілёўскіх чыноўнікаў. Паралельна лісты з подпісамі з просьбай увесці ў горадзе бясплатны праезд для студэнтаў накіраваны ў аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў. Паглядзім, як яны адрэагуюць на нашу ініцыятыву”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Нагадем, што Аляксей Паўлоўскі ў межах кампаніі “Гавары праўду” ініцыяваў збор подпісаў за ўвядзенне бяспланага праезда магілёўскім студэнтам у грамадскім транспарце горада. На яго думку, магілёўскія студэнты з мінскімі пастаўлены ў няроўныя ўмовы. Адны плоцяць за праезд – іншыя ездзяць бясплатна. Пад ініцыятывая актывіста было сабрана больш за 700 подпісаў, якія былі высланы прадстаўнікам мясцовай улады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства