viasna on patreon

Баранавічы: велапрабегам па чынавенстве і бюракратызме

2011 2011-10-12T23:31:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

12 кастрычніка ў Баранавічах прадпрымальнік Мікалай Чарнавус падаў заяву ў гарвыканкам на правядзенне велапрабегу 27 кастрычніка.
Такім чынам актывіст хоча праінфармаваць грамадскасць горада і раёна аб адмове райвыканкама (рашэнне № 04-24/168 от 28.09.2011г.) у прадастаўленні ў арэнду мясцовым прадпрымальнікам калгасных фермаў, якія зусім не выкарыстоўваюцца.

Мікалай Чарнавус дакладна ведае, што такія вольныя плошчы ёсць у вёсках Юшкавічы і Анісімавічы, але чамусьці райвыканкам не спяшаецца здаваць іх у арэнду прадпрымальнікам.

Велапрабег запланаваны па маршруце: плошча Леніна - вуліца Савецкая -  вуліца Пралетарская - вуліца Прамысловая - вёска Малая Каўпеніца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства