viasna on patreon

У Брэсце – чарговая забарона на пікеты

2011 2011-10-12T23:16:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanius.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Канюс

Ганна Канюс

Брэсцкі гарвыканкам адмовіў у правядзенні трох пікетаў, якія былі запланаваныя на вуліцы Савецкай у цэнтры горада, каб прыцягнуць ўвагу грамадскасці і органаў улады да неабходнасці хутчэйшай ратыфікацыі Беларуссю і ўступлення ў сілу пагаднення аб прыгранічным руху з Польшчай. Падставай для адмовы паслужыла планаванне пікету ў неўстаноўленым месцы, а таксама адсутнасць дамовы і аплаты за працу камунальных, медычных і праваахоўных службаў.

Між тым, як паведаміла адна з ініцыятараў пікету Ганна Канюс, на сённяшні дзень сабрана больш за 2000 подпісаў грамадзян пад зваротамі ў гарвыканкам і мясцовы гарсавет у падтрымку хутчэйшага прыняцця міжурадавага пагаднення, якое б дазваляла жыхарам 50-ці кіламетровай зоны на беларуска-польскім памежжы перасякаць мяжу па спрошчанай працэдуры.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства