viasna on patreon

За актыўнасць – пяць базавых

2011 2011-10-12T22:56:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/masiuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Масюк

Алесь Масюк

12 кастрычніка ў судзе Слонімскага раёна адбыўся суд над сябрам мясцовай суполкі БХД Алесем Масюком , адным з удзельнікаў Народнага сходу, які прайшоў у горадзе 8 кастрычніка.

Суддзя Тамара Хамінец  аштрафавала яго на пяць базавых велічыняў паводле артыкула № 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.

 Разгляд адміністратыўнай справы Алеся Масюка распачаўся 10 кастрычніка. У той дзень грамадскі актывіст быў выкліканы ў мясцовы РАУС, дзе яго азнаёмілі са справай. А з міліцыі Алесь адразу быў дастаўлены ў суд. Паколькі на працэсе Алесь Масюк запатрабаваў сведкаў, суддзя перанесла разгляд справы на 12 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства