Гарадзенцы Вераніка Велігор і Алесь Кіркевіч аштрафаваныя
https://spring96.org/be/news/46444
2011
2011-10-12T17:59:38+0300
2011-10-12T17:59:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kirkevich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
12 кастрычніка ў Гародні адбылося паседжанне адміністратыўнай камісіі Ленінскага раёну, якая аштрафавала маладафронтаўцаў Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор на 10 базавых велічынь кожнага, што складае ў эквіваленце па 350 тысяч рублёў.
Нагадаем, што грамадскіх актывістаў затрымалі ўначы 17 верасня, калі яны расклейвалі на слупах абвесткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасня. Тады ж міліцыянты забралі ў Велігор ноўтбук, а ў кватэры Кіркевіча здзейснілі ператрус і забралі сістэмны блок.
Акрамя гэтага, Кіркевіча і Велігор яшчэ чакае судовы разгляд пратаколу, складзенага міліцыянтамі за нібыта яшчэ адно адміністратыўнае правапарушэнне.