У Слоніме затрыманы Іван Бедка
https://spring96.org/be/news/46433
2011
2011-10-12T16:38:40+0300
2011-10-12T16:38:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bedka-slonim.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
12 кастрычніка Кіраўнік слонімскай суполкі БХД быў дастаўлены ў міліцыю з памяшкання суда, дзе праходзіў разгляд адміністратыўнай справы яго аднапартыйца Алеся Масюка. Івана Бедку ўжо некалькі гадзінаў дапытваюць у Слонімскім РАУСе.
Пытанні міліцыі датычацца арганізацыі Народнага сходу ў Слоніме.
Сябра БХД Алеся Масюка сёння судзілі за актыўны ўдзел у сходзе.
Проста з памяшкання суда ў міліцыю быў забраны і прывезены кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка. Ужо дзве гадзіны яго трымаюць у памяшканні Слонімскага РАУС. Там яго дапытваюць пра арганізацыю Народнага сходу ў Слоніме.