viasna on patreon

Адмовіўся ад дактыласкапіі – не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі

2011 2011-10-12T16:21:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adbitki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па такім прынцыпе быў складзены пратакол на віцебскага інжынера Валера Стаўрова. 12 кастрычніка ў судзе Віцебскага раёну распачаўся разгляд адміністратыўнай справы, заведзенай супраць В. Стаўрова паводле артыкулу 23.4 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях.

У суд на Валера Стаўрова падалі скаргу супрацоўнікі міліцыі, паведамляе мясцовы праваабарончы сайт “Віцебская вясна”.

Міліцыянты  некалькі разоў наведваліся да спадара Стаўрова, патрабуючы неадкладна прайсці дактыласкапію. Ён  не адмаўляўся здаць адбіткі пальцаў, але, паводле ягоных слоў, хацеў, каб усё было ў адпаведнасці з заканадаўствам.Таму просіць міліцыю прад’явіць закон, які абавязвае яго прайсці дактыласкапію, улічваючы тое, што ён не ваеннаабавязаны, не здзяйсняў правапарушэнняў і не прасіў зняць адбіткі па сваёй волі.

Раз такога закону або пастановы  яму не паказалі, то патрабаванні супрацоўнікаў аховы правапарадку Валер Стаўроў лічыць незаконнымі.  А тыя, у сваю чаргу, настойваюць, што за непадпарадкаванне яго трэба прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці.

Суддзя Наталья Траццякова, якая вядзе справу,  прызначыла наступнае паседжанне на 13 кастрычніка. На яго мусяць з’явіцца супрацоўнікі РАУС, каб даць свае тлумачэнні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства