viasna on patreon

У судзе актывіста Жукоўскага прыкавалі кайданкамі да батарэі

2011 2011-10-11T19:11:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhukouski_k.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

Непрыемным інцыдэнтам абярнулася спроба гомельскага дэмакратычнага актывіста Канстанціна Жукоўскага высветліць у судзе, калі будзе працягнуты разгляд справы яго  паплечніка Валера Сляпухіна, якога судзілі за выступ на Народным сходзе 8 кастрычніка.

Паколькі суддзя Ілля Свірыдаў перанёс разгляд справы і не абвясціў, калі працэс адновіцца, Жукоўскі спрабаваў запытацца пра аднаўленне паседжання ў самога суддзі і яго сакратаркі, але абодвух не было ў кабінетах. Таму Жукоўскі зайшоў да старшыні суда Чыгуначнага раёна Гомеля Таццяны Адрынец. Тая адказала, што паседжанне пачнецца пасля абедзеннага перапынку ў 15:00. Але потым Жукоўскі заўважыў, што ў час абеду суддзя збіраецца працягваць разгляд справы. Тады ён зноў зайшоў да старшыні суда.

«Я абурыўся і сказаў: вы старшыня суда ці маленькая дзяўчынка, якая нічога не ведае? У адказ Адрынец паклікала дзяжурных міліцыянтаў, якія сцягнулі мяне па прыступках у калідор і прыкавалі кайданкамі да батарэі. Гэта яны зрабілі па загадзе маёра Кошмана з Чыгуначнага РАУС. Нібыта я быў затрыманы за абразу суддзі. Калі мяне цягнулі, то пашкодзілі нагу, што два тыдні таму мне зламалі спецназаўцы падчас затрымання. Седзячы прыкаваным кайданкамі, я патэлефанаваў у «102» і “хуткую”. Калі прыехаў участковы, я напісаў заяву на міліцыянта, які скруціў мне нагу, а «хуткая» забрала мяне ў лякарню. Міліцыянты знялі кайданкі і ўжо не трымалі мяне, калі я ішоў за медработнікамі. А суд над Валерам быў адноўлены, як і трэба, а 15-ай», - распавеў актывіст.

Цяпер, са словаў участковага, распачнецца праверка інцыдэнту, а Жукоўскі ўжо рыхтуе скаргі на міліцыянтаў у пракуратуру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства