У Баранавічах аштрафавалі Віктара Мезяка
https://spring96.org/be/news/46394
2011
2011-10-11T15:48:34+0300
2011-10-11T15:48:34+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mieziak_viktar.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода асудзілі
на 10 базавых адзінак (350 тысяч рублёў) штрафу.
11 кастрычніка Віктар Мезяк быў
выкліканы па тэлефоне ў гарадскую міліцыю. Каля двух гадзінаў супрацоўнікі
міліцыі апытвалі грамадскага актывіста па справе арганізацыі і правядзення ў
Баранавічах 8 кастрычніка Народнага схода.
Затым міліцыянеры адвезлі Віктара ў гарадскі суд для разгляду ранейшай справы па якой ён абвінавачваўся ў расклейванні ўлётак з інфармацыяй пра Народны сход. Суддзя Аксана Сарахман за некалькі хвілінаў прызнала Віктара Мезяка вінаватым ў адміністратыўным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП за распаўсюд улётак з заклікам нібыта да несанкцыянаванага мерапрыемства.