Баранавіцкі гарвыканкам не жадае “ўмешвацца” ва ўнутраныя справы Украіны
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў грамадскаму актывісту, сябру гарадской
суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі і “Руху “За свабоду” Рыгору Грыку праводзіць пікет у падтрымку
Юліі Цімашэнка.
У адказе гарвыканкама № 01-15/418/6 за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама
Дз.Касцюкевіча паведамляецца, што гарвыканкам
не дае дазволу на пікет, бо “мэта пікетавання можа быць расцэнена ўрадам Украіны
як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы”.
Актывіст планаваў правесці пікет 16 кастрычніка ў старым паку з боку Камсамольскай вуліцы пад лозунгам “Встане правда - встане воля. Свабоду Юлі Цімашэнка”.
Гэта ўжо пяты запар пікет, які Рыгору Грыку забараняе Баранавіцкі гарвыканкам. Актывіст мае намер звярнуцца ў пракуратуру са скаргай на парушэнні яго канстытуцыйных правоў.