viasna on patreon

У Гомелі судзяць Валерыя Сляпухіна за Народны сход

2011 2011-10-11T13:23:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі працягваецца пераслед арганізатараў Народнага сходу.

Нагадаем, 10 кастрычніка суд пакараў Уладзіміра Кацору і Уладзіміра Няпомняшчых штрафамі па арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). Час да суду (Уладзімір Няпомняшчых – з 7 кастрычніка, а Уладзімір Кацора – з 8 кастрычніка) затрыманыя правялі ў ізалятары часовага ўтрымання. Прычым Уладзімір Кацора трымаў сухую галадоўку.

На Народным сходзе ў Гомелі міліцыя спрабавала затрымаць яшчэ аднаго арганізатара – Валерыя Сляпухіна, але ўдзельнікі мерапрыемства абаранілі яго, узялі ў шчыльнае кола і давялі да дому. Удзел у абароне Сляпухіна прынялі каля ста чалавек.

10 кастрычніка каля 16:20 актывіст быў затрыманы міліцыяй. Яго спынілі на вуліцы Савецкай і даставілі ў Чыгуначны РАУС нібыта для высвятлення асобы. Пасля на Валерыя Сляпухіна склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства. Вечарам актывіста даставілі ў ІЧУ. Разгляд яго справы прызначаны на раніцу 11 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства