viasna on patreon

Магілёўскую актывістку Крысціну Шацікаву дапыталі ў шпіталі

2011 2011-10-11T13:04:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sacikava_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціна Шацікава

Крысціна Шацікава

Нагодай для візіту ў шпіталь маёра Андрэя Цецярукова стала скарга актывісткі кампаніі “Наш дом” на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі падчас “маўклівай акцыі” 21 верасня.

“У той дзень у Магілёве праходзіла чарговая “маўклівая” акцыя пратэсту. У час правядзення акцыі скверык насупраць абласнога драматычнага тэатра быў ачэплены міліцыяй. Міліцыянты тлумачылі, што паводле іх інфармацыі ў гэтым месцы закладзена бомба. Пазней у СМІ і на сайце міліцыі адсутнічала інфармацыя аб афіцыйнай прычыне ачаплення сквера”, - распавядае Крысціна Шацікава. - У гэтыж дзень у цэнтры горада група падлеткаў выкрыквала нацысцкія лозунгі, а міліцыя на гэта ніяк не рэагавала. Я зрабіла заўвагу міліцыянтам, якія праходзілі побач, аднак яны мяне папросту праігнаравалі. Акрамя гэтага яны адмовіліся прад’яўляць свае дакументы і называць свае прозвішчы. Гэтыя два факты я апісала ў сваёй скарзе”.

Крысціна адзначае, што спадар Цецярукоў спрабаваў адпісацца, каб як мага хутчэй быў скончаны разгляд яе скаргі.

“Ён пытаўся ў мяне, хто канкрэтна стаяў у ачапленні, прозвішчы гэтых супрацоўнікаў, у які час сквер быў ачэплены і г.д. Такое ўражанне, што яны не ведаюць, што ў іх там адбываецца. Пра фашыстоўскія выкрыкі пытаўся, чаму я лічу, што яны былі пранацысцкімі і г.д. Перакананая, што ніхто маёй скаргай сур’ёзна займацца не будзе, а атрымаю ў выніку стандартную адпіску”, - гаворыць грамадская актывістка.

Нагадаем, што Крысціна Шацікава знаходзіцца на лячэнні ў анкалагічным дыспансеры. Яна праходзіць рэабілітацыю пасля аперацыі. Зранку 10 кастрычніка міліцыянт пазваніў ёй і запрасіў прыйсці на размову ў аддзел міліцыі. Дазнаўшыся пра тое, што Крысціна знаходзіцца ў шпіталі, праявіў ініцыятыву і сам прыехаў да актывісткі.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства