viasna on patreon

На Зінаіду Міхнюк склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні

2011 2011-10-09T17:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihnuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зінаіда Міхнюк

Зінаіда Міхнюк

Сябра аргкамітэту Народнага сходу ў Брэсце, кіраўніцу рэгіянальнага адзялення незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Зінаіду Міхнюк затрымалі яшчэ да пачатку мерапрыемства, калі яна прыйшла у парк воінаў-інтэрнацыяналістаў, дзе пачалі збірацца ўдзельнікі сходу. Паводле словаў Міхнюк, яе адвезлі ў Маскоўскі РАУС Брэста, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным затрыманні нібыта за лаянку. Пасля трох гадзін з моманту затрымання яе зноў пасадзілі ў міліцэйскую машыну і вывезлі на адну з вуліц горада, хаця каля пастарунка Зінаіду Міхнюк ўжо чакалі муж і сябры незалежнага прафсаюзнага руху     

Што тычыцца самога  Народнага сходу ў Брэсце, дык паводле назіральнакаў на яго прыйшлі каля 150 чалавек. Удзельнікі мерапрыемства прынялі резалюцыю, якую зачытаў кіраўнік абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі. Каля ўваходу ў парк у гэты час знаходзіліся чатыры аўтобусы з супрацоўнікамі міліцыі, а таксама аўтазакі. Акрамя таго, усіх хто знаходзіўся на пляцоўцы, актыўна здымалі на відэакамеры невядомыя людзі ў цывільным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства