viasna on patreon

У Глыбокім журналіст Зміцер Лупач правёў тры гадзіны ў пастарунку

2011 2011-10-08T17:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vitebsk_lupach.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Зміцер Лупач

Журналіст Зміцер Лупач

Ніякай імпр’зы ў Глыбокім не планавалася, ідэя раздаваць улёткі на мясцовым кірмашы належыць мясцовым актывістам, якія і склалі тэкст са зваротам да суграмадзян. Амаль сотню такіх улётак у Змітра Лупача канфіскавалі міліцыянты.

Журналіст распавёў, што ўлёткі многія людзі бралі ахвотна. Там пісалася і пра  ідэю Народнага сходу, і пра неабходнасць пераменаў у грамадстве.  У прыватнасці , такім чынам: “Эканамічная і грамадска-палітычная сітуацыя ў нашай краіне выклікае ўсё большую трывогу. Узровень жыцця рэзка паніжаецца. Улада нічога не робіць, каб выправіць становішча.

Мы заклікаем зрабіць тры крокі да годнага жыцця.

Крок першы. Патрабуйце выканання сваіх правоў!

Крок другі. Хопіць быць рабамі ўлады!

Крок трэці. Аб’ядноўвайце сілы, каб змагацца разам!”

На ўлетках быў пазначаны і кантактны тэлефон, каб землякі змаглі звязацца з актывістамі, калі захочуць супольна абмеркаваць нейкія праблемы.

Прадпрымальнікі і наведнікі кірмашу спачатку адстоялі Змітра Лупача, якога хацелі затрымаць – не аддалі яго міліцыянтам. Але потым, калі ён адышоўся па яшчэ адну “порцыю” улетак, супрацоўнікі  міліцыі змусілі яго пайсці ў РАУС

У райаддзеле супрацоўнікаў цікавіла, хто прыдумаў такія ўлёткі, чыя гэта ініцыятыва. Змітра Лупача хацелі абвінаваціць у парушэнні закону пра распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі, але журналіст настойваў, што ўлётка – гэта не газета, якая мусіць мець выходныя дадзеныя, і што вырабляць улёткі і публічна выказваць свае погляды мае канстытуцыйнае права кожны грамадзянін Беларусі.

Змітра Лупача амаль тры гадзіны трымалі ў пастарунку, а потым выпусцілі, канфіскаваўшы рэшту ўлётак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства