viasna on patreon

На мяжу вярнуліся “чорныя спісы”?

2011 2011-10-08T17:06:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonau_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў

Праваабаронца Віктар Сазонаў

Сёння, 8 кастрычніка, каля 16.30 на гарадзенскім чыгуначным вакзале памежнікі забралі пашпарты ў праваабаронцы Віктара Сазонава (на фота) і журналіста Яна Романа, якія вярталіся дамоў з Беластоку. Прычыны такога пільнага кантролю ім не патлумачылі. Абодвух некаторы час пратрымалі ў мытнай залі вакзалу, але калі затрыманыя сталі патрабаваць кнігу скаргаў, ім аддалі пашпарты і прапусцілі.

Ад часу кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2010 годзе падобных праблемаў у гарадзенскіх грамадскіх актывістаў пры перасячэнні мяжы не было. Магчыма, улады зноў стварылі “чорны” спіс, паводле якога перамяшчэнне праз мяжу грамадскіх актывістаў, кантралюецца асабліва пільна.

Але верагоднай падаецца і тая версія, што такім чынам яшчэ з раніцы быў загад кантраляваць праваабаронцаў і журналістаў напярэдадні Народнага сходу – да вечара “арыентыроўку” папросту не паспелі зняць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства