viasna on patreon

Сход у Салігорску скончыўся гутаркай з падпалкоўнікам

2011 2011-10-08T16:49:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valabueualiaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не больш за 10 чалавек прышло прыняць удзел у Народным сходзе на салігорскім стадыёне “Будаўнік” у суботу 8-га кастрычніка.
Людзі прыходзілі купкамі - па пару чалавек - і, не пабачыўшы “народнага” сходу, сыходзілі. Што праўда, вольна пакінуць пляцоўку каля стадыёну атрымлівалася не ў кожнага. У некаторых прысутныя супрацоўнікі міліцыі перапісвалі пашпартныя дадзеныя, а іншых суправаджалі на гутарку з падпалкоўнікам міліцыі Крывальцэвічам. Сярод апошніх апынуліся маладафронтавец Андрусь Тычына і сябра Беларускага Хельсінскага камітэту Аляксей Валабуеў (на фота).
Па словах Аднрэя Тычыны міліцэйскае начальства паводзіла сябе досыць нахабна. У маладзёна адабралі мабільны тэлефон ды заблакавалі пін-код у сім-кратцы.
Затрыманы праваабаронца Аляксей Валабуеў таксама адзначыў дзіўныя паводзіны міліцыянтаў:
- Шчыра кажучы, канструктыўнай гутаркі не атрымалася. Спачатку мяне абшукалі, адабралі мабільныя тэлефоны ды фотакамеру, а потым пачалі размаўляць “па душам”. Спадар Крывальцэвіч пачаў прыпісваць мне аўтарства нейкіх артыкулаў у інтэрнэце, пагражаць праблемамі на працы ды вінаваціць у атрыманні міфічных грошаў за маю грамадзянскую пазіцыю.
Зрэштры, праз пятнаццаць хвілін Тычына ды Валабуеў былі вызвалены без складання пратаколаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства