Баранавічы: мясцовы сход адбыўся без затрыманняў
Сёння, 8 кастрычніка, у Баранавічах, нягледзячы на моцны і зацяжны дождж, адбыўся мясцовы сход жыхароў дома 55 вул. Баранава, д. 105А вул. Савецкая, д.35/2 вул. Наканечнікава, д.3 завулак Слясарны, у якім прыняло удзел 85 чалавек. Cход праходзіў у Старым парку горада па вуліцы Камсамольскай з 13.00 да 13.45. Спачатку выступіў дэпутат гарсавета ад апазіцыі Аляксандр Галькевіч, які адказаў на шматлікія пытанні прысутных. Гаварылі пра рост коштаў, пра татальнае збядненне людзей, пра несправядлівасць судовай сістэмы, пра вызваленне і рэабілітацыю ўсіх палітзняволеных, пра адмену сістэмы прымусовых кароткатэрміновых кантрактаў і г.д. Асабліва выступоўцы патрабавалі спыніць пераслед і рэабілітаваць Аўчыннікава Сяргея, Цяпіна Віктара, Мезяка Віктара, Камбалаву Анжэлу – арганізатараў і ўдзельнікаў правядзення мясцовых сходаў.
Удзельнікі схода прынялі рэзалюцыі і выбралі ўпаўнаважаных, якія ўручаць гэты дакумент прадстаўнікам улады.
фота:1) Выступае Аляксандр Галькевіч – дэпутат Баранавіцкага гарсавета 2) Віктар Мезяк чытае рэзалюцыю мясцовага схода